by  /  eng
галоўная / аб праекце / навіны /  фотагалерэя / артыкулы / гурт "РАДА" / экспедыцыі  / фестывалі / кантакты




Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Беларуская грэка-каталіцкая газета

Аграсядзіба Тры Скрыпкі



Дарагія наведальнікі сайта www.folk.by.!

Я вельмі рады вітаць вас на нашай старонцы. Спадзяюся, што вы станеце сталымі наведвальнікамі нашага рэсурса. А жыццё у стылі FOLK стане і вашым жыццём.

Гэты праект не адбыўся б, каб не нашыя бубулі і дзядулі з усіх куткоў Беларусі, якія праз стагоддзі не толькі пранеслі родныя спевы і музыку, але зацікавілі імі нас, каб цяпер мы пераймалі гэты каштоўны скарб.

Вялікі дзякуй Алесю Ласю за музыку, якую ён сабраў, захаваў і навучыўся граць ад дзядоў, а цяпер дзеліцца сваім скарбам з намі.

Вялікі дзякуй Ірыне Мазюк, якая паказала мне прыгажосць роднага спеву, дала першыя урокі і шчодра падзялілася запісамі з уласнай калекцыі.

Вялікі дзякуй Лук`янцаву Алегу, які ў свой час паверыў у нас.

Вялікі дзякуй Скрыпку Антосю, каторы зрабіў гэты сайт і, як я спадзяюся, будзе яго і на далей падтрымліваць. Ну, і проста вялікі дзякуй майму куму, Васілю Грыню, за тое, што ён ёсць.

З шчырай павагай,
Алесь Жукоўскі.
23 жніўня 2010 г.

Гэтым летам творчасць нашага гурта была ацэнена расійскімі рэжысёрамі.

Фотаздымкі з кінапляцоўкі з удзелам гурта Рада глядзіце тут >>>



16 жніўня 2010 г.

Гурт “Рада” узяў удзел у фотасэсіі, арганізаванай фотамайстрамі Аляксандрам Кавалеравым і Юрыям Ярошавым. Фотасэсія прайшла на хутары Барок.

Лепшыя фотаздымкі глядзіце тут >>>



7 снежня 2009 г.

5-6 снежня 2009. Удзел гурта “Рада” ў чарговым фестывалі Пастушай музыкі ў г. Цеханавец (Польшча).

Фота глядзі тут >>>



10 лістапада 2009 г.

У кастрычніку 2009 года наш гурт зладзіў уласную этнаграфічную экспедыцыю на Палессе. Тры незабыўных дні мы правялі ў падарожжах, знаёмствах і спевах. Намі запісана больш за 10 гадзін каштоўнага матэрыялу, які зараз знаходзіцца ў апрацоўцы. Не ўпэўненыя, што мы знайшлі песьню, якую ніхто не чуў з этнографаў, але не за гэтым мы ехалі. Мы ехалі за адчуваннем і сумесным перажываннем праўдзівай і даўняй манеры спеву. Бязмежна ўдзячныя жыхарам вёскі Атвержычы (Столінскі р-н) і Клятная (Пінскі р-н) за той скарб, якім яны падзяліліся. Усімі сіламі будзем старацца захаваць і прапагандаваць у НЯЗМЕННАСЦІ тое што чулі і бачылі.

Фотаздымкі з экспедыцыі можна паглядзець тут >>>

29 верасня 2009 г.

27 верасня 2009г. гурт “Рада” браў удзел у фестывале фальклёрных гуртоў, арганізаваны праз Беластоцкі музей вёскі ў Польшчы. Пад час фестывалю выступіла шастнадцаць калектываў. Наш гурт атрымаў дыплом першай ступені ў намінацыі “Капэлі”. Дыплом уручыў дырэктар Беластоцкага музею вёскі, пан Артур Гавэл.

7 верасня 2009 г.

4 верасня 2009г. гурт “Рада” зайграў на традыцыйным беларскім вяселлі ў Яўгена Білея і Кацярыны Дзядзюлі. Вяселле гулялі ў вёсцы Нялідавічы пад Мінскам. Гурт “Рада” сардэчна зычыць сто гадоў маладой пары - Яўгену і Кацярыне.

Прыгожыя фотаздымкі з вяселля можна паглядзець тут >>>

6 сакавіка 2009 г.

5 сакавіка 2009 года этнагурт "RADA" быў адзначаны ганаровым знакам і грашовай прэміяй у намінацыі "Адданасць Беларускім традыцыям і культуры". Узнагароду перадаў асабіста Старшыня праўлення ААТ "Пріорбанк" Касцючэнка С.А. Асабіста гурт павіншаваў Гэрбэрт Стэпіч, старшыня Праўлення Райффайзэн Інтэрнэшнл Банк - Холдынг (Аўстрыя). Дадзенае мерапрыемства адбылося з нагоды 20-ігадовага юбілея ААТ "Пріорбанк".


Падзяка гурта "RADA" ПРІОРБАНКУ чытаць...


Вясельны марш
Маладзечанскі р-н. Менская вобл.
Спампаваць (mp3, 1MB)


"Ой да ішлі хлопцы да з ярмаркі..."
в. Гайна, Лагойскі р-н. Менская вобл. Спампаваць (mp3, 1MB)


Полька "Матылёк"
Спампаваць (mp3, 1MB)











15 лютага

Можа быць нехта з маіх суайчыннікаў пазнае гэтых музыкантаў і паведаміць нам пра іх лёсы...

падрабязней...

1 cтудзеня

Разгледзім любыя прапановы па набыццю старых музычных інструментаў у любым стане.

Тэл. 8-029-112-46-16 (Алесь)


10 студзеня

Куплю кужаль, даматканае палатно у добрым стане. Куплю даўняе адзенне і абутак з Беларусі.

Тэл. 8-029-6318569 (Васіль)



галоўная / аб праекце / навіны /  фотагалерэя / артыкулы / гурт "РАДА" / экспедыцыі  / фестывалі / кантакты

Design by A. Skrypka © /  All contents © copyright 2008 www.folk.by, Inc /