Лекцыя і спевы ў БДУІР

Пачуць спевы заходняй, усходняй, паўночнай і паўднёвай часткі Беларусі за адну лекцыю магчыма, калі ты студэнт спецыяльнасці «Электронны маркетынг»! 16 мая да студэнтаў 2 курса завітаў фольк-гурт «Рада» з лекцыяй «PR у Беларусі», што адбылося дзякуючы судзеянню выкладчыцы кафедры эканомікі Шкор Вольгі Мікалаеўны.

Выканаўцы ездзяць па ўсёй Беларусі і збіраюць традыцыйныя беларускія песні. На лекцыі студэнтам выпала магчымасць паслухаць песні з Касцюковіцкага, Лельчыцкага, Лагойскага, Слуцкага, алігорскага раёнаў.

Жывы мужчынскі спеў у выкананні спадароў Алега, Аляксандра, Васіля і маладога выканаўцы Міколы ўразіў, зачараваў да глыбіні душы студэнтаў-маркетолагаў. Апрача таго, падчас імпрэзы выканаўцы пазнаёмілі студэнтаў з музычнымі інструментамі – лірай і дудой – якія не так лёгка сустрэць у сучаснасці, распавялі пра ўплыў рэкрутцва на беларускі фальклор і расказалі пра значэнне танца ў нашых продкаў. Незвычайнае падарожжа па геаграфіі спеваў Беларусі скончылася сумесным выкананнем прыпевак студэнтамі і выканаўцамі гурта «Рада».

Аляксандр Жукоўскі, выканаўца фольк-гурта «Рада»:
Спевы – гэта наша беларуская медытацыя. У вёсках мужчыны спрадвек прыходзілі з касьбы і спявалі – такім чынам яны і адпачывалі. Цяпер нічога не змянілася.

Пад канец імпрэзы ўжо ніхто не стрымліваўся ў эмоцыях і дзеяннях: усе пляскалі ў далоні, танчылі і шчыра ўсміхаліся. Такая эмацыянальная разрадка – лепшае, што можна прыдумаць перад сесіяй.

IMG_7093

IMG_7095

IMG_7097

IMG_7110

IMG_7120

IMG_7126

IMG_7179