традыцыйныя беларускія сьпевы

-> на галоўную

Фольк-гурт «РАДА»

некалькі фактаў

Фольк-гурт «РАДА» існуе з 2006 года.
Арганізатарам гурта выступіў Васіль Грынь.

Сучасны склад гурта: Сьвятлана Буцкая (мастацкі кіраўнік), Алег Лук’янцаў,
Аляксандар Жукоўскі, Васіль Мардачоў
.

Разам з намі ў разныя часы гралі і сьпявалі: Васіль Грынь, Алесь Лось,
Натальля Матыліцкая, Вольга Шульпянкова
.

Творчы накірунак: традыцыйны рэгіянальны мужчынскі cьпеў.

Мэта творчасьці: шырокая папулярызацыя й адраджэньне традыцыйнай
сьпеўнай і музычнай культуры Беларусі
.

Асноўная частка рэпертару, якая выконваецца гуртом, сабраная ўдзельнікамі «РАДЫ» падчас уласных экспедыцый.

Нашыя узнагароды

doc
doc2doc3
tarasuk_minzsv_2013_minzsv_2014_min
ef_2014_min
podziekowanie
podziekowanie2
Друзкенікі-2016

Выступы гурта «РАДА»

  • 27-29 лістапада 2008 г. Удзел у IX Міжнародным фестывале «Даўнія песьні Эўропы», у Любліне (Польшча). У межах праграмы гурт «РАДА» даў канцэрт у заліПольскага Радыё ў Любліне.
  • 6-7 снежня 2008 г. 28 Конкурс Ігры на пастушых інструмэнтах імя Казіміра Ушыньскага, які праходзіў у мястэчку Ціханавец (Польшча). Удзельнікі гурта «РАДА» Алег Лук`янцаў і Васіль Грынь атрымалі трэцюю прэмію ў катэгорыі «Іншыя Інструменты Пастушыя». У межах конкурсу адбыўся канцэрт гурта «РАДА» -прагучалі традыцыйныя беларускія мужчынскія сьпевы і традыцыйная беларуская музыка.
  • 25 снежня 2008 г. Гурт «РАДА» сваім выступам адкрыў штогадовы карнавал «Калядны фэст», які адбыўся ў клубе «Рэактар» (Мінск).
  • 20 студзеня 2009 года ўдзельнікі гурта «РАДА» Алесь Лось, Алесь Жукоўскі разам з Вольгай Шульпянковай прынялі ўдзел ў адкрыцьці выставы «Беларускае вяселле» у Мінскім абласным краязнаўчым музэі ў горадзе Маладзечна.
  • 25 лютага 2009 года ў Мінску ў клубе Бастыён прайшла прэзентацыя першага дыску «Пяршак».
  • 5 сакавіка 2009 года этнагурт «РАДА» быў адзначаны ганаровым знакам і грашовай прэміяй у намінацыі «Адданасць Беларускім традыцыям і культуры». Узнагароду перадаў асабіста Старшыня праўлення ААТ «Пріорбанк» Касцючэнка С.А. Асабіста гурт павіншаваў Гэрбэрт Стэпіч, старшыня Праўлення Райффайзэн Інтэрнэшнл Банк – Холдынг (Аўстрыя)..
  • 18 сакавіка 2009 года гурт «РАДА» браў удзел ў адкрыцці выставы «Беларускае вяселле» у экспазыцыйнай зале ГКМЗ «Заслаўе». Пад час выступу выконываліся мелодыі і спевы, якія суправаджаюць традыцыйнае беларускае вяселле.
  • 29-30 мая 2009 г. гурт «РАДА» браў удзел у фестывалі «Там по маёвуй росі» фестывалі Падлесся і Палесся ў в.Студзіводы, каля г. Бельск Падлесскі (Польшча). Гурт прадставіў вакальную праграму паводле ўласных экспедыцый на Палессе.
    Інструментальная частка выступу падрыхтаваная Алесем Ласём выклікала многа станоўчых эмоцыяў у ўдзельнікаў фестывалю.
  • 31 мая 2009 г. гурт «РАДА» выступіў з канцэртнай інтэрактыўнай фольк-праграмай у сканцэне пад Беластокам, пад час музейнага фестывалю «Зялёныя святы». З афіцыйнага ліста падзякі кіраўніка Беластоцкага музею вёскі, пана Артура Гавэла:«… канцэрт панства, а таксама навука танцаў дасканала дапоўнілі музычнае суправаджэнне нашай імпрэзы…»
  • 03 мая 2009 г. удзел у міжнародным фестывале традыцыйнай культуры пацярпелага краю «Кветка Палын», Мінск.
  • 27 верасня 2009г. гурт «РАДА» браў удзел у фестывале фальклёрных гуртоў, арганізаваны праз Беластоцкі музей вёскі ў Польшчы . Пад час фестывалю выступіла шастнадцаць калектываў. Наш гурт атрымаў дыплом першай ступені ў намінацыі «Капэлі». Дыплом уручыў дырэктар Беластоцкага музею вёскі, пан Артур Гавэл.
  • 5-6 снежня 2009. Удзел гурта «РАДА» ў чарговым фестывалі Пастушай музыкі ў г.Цеханавец (Польшча).
  • 19 лістапада 2010г. ў Палацы дзяцей і моладзі (Мінск) адбыліся «Вячоркі з «РАДАЙ».
  • 4-5 снежня 2010 г. ўдзел ў Юбілейным XXX Фестывале музыкі Пастэрскай у Цеханаўцы (Падляскае в-ва, Польшча). Васіль Грынь дэбютаваў у конкурсе «Трубы, Рогі і Трэмбіты», выканаў пастушы найгрыш з Магілёўшчыны на яловым рогу. Сябра гурта, Алег Лук’янцаў заняў 2-е месца ў конкурсе музыкі пастэрскай (катэгорыя іншыя інструменты), граючы на дудзе і гармоніку. Гурт «РАДА» быў «хэдланерам» музычнага фольк спаткання ў вечары 5 снежня.
  • 27 сакавіка 2011 г. канцэрт у Kupelevich Luckach (Славакія).
  • 7 мая 2011 г. удзел у рэгіанальным фестывале «Юр’я» в. Андронава, Кобрынскі район, Беларусь.
  • 11 верасня 2011 г. удзел у фестывале этнаграфічным «Падляскімі зёламі пахне» Беласток (Польшча).
  • 10 снежня 2011 г. Беласток (Польшча), 11 снежня Варшава (Польшча), фольк-гурт «РАДА» удзельнічае ў прэзінтацыі мультымедыйнага дыску «Палессе – на ўскрайку багнаў».
  • 14 лютага 2012 г. канцэрт фольк-гурта «РАДА» у клубе «Графіці», Мінск.
  • 2 лістапада 2012 г. удзел у канцэрце-прэзентацыі нацыянальных традыцый у межах VII культурна-грамадскага форуму « Жывая традыцыя» г. Масква (Расія).
  • 18 красавіка 2013 г. у літаратурным музеі Янкі купалы ў Мінску фольк-гурт «РАДА» прэзентаваў другі свой альбом «Гара».
  • 10 мая 2013 г. удзел у свяце фальклорнага мастацтва «Таночак», в. Бездзеж, Драгічынскі район (Беларусь). Узнагароджаны ганаровай граматай за адраджэнне, захаванне і папулярызацыю традыцыйнай культуры.
  • 15 жніўня 2013 г. фольк-гурт «РАДА» прыняў удзел у канцэрце традыцыйнай песні рэлігійнай у фарным касёле айцоў дамініканаў г. Люблін (Польшча) у межах штогадовай ярмаркі Ягелонскай.