Прэм’ера кліпа на песню «Дарожка»

Сябры, шчыра скажам, што хочам пахвастацца перад вамі і, спадзяемся, што зможам вас прыемна здзівіць прадстаўляючы наш першы відэаролік на песню «Дарожка». Гэта праект, які ажыццявіўся на адным дыханні і даўся нам лёгка. Напыўна таму, што людзі, якія спрычыніся да яго з’яўляюцца аднадумцамі.

Ідэю зрабіць ролік закінуў Яўген Барышнікаў.
А пасля… мы ўжо не кіравалі працэсам. Нас накіроўваў творчы імпэт рэжысёра Арцёма Лобача.

Арцём! Дзякуй за плённае і цікавае творчае супрацоўніцтва.
Дзякуй Васілю Грыню за неабыякавае стаўленне да праекта і за выдзеленую здымачную пляцоўку.

Карацей, нам было цікава гэта рабіць. Спадзяемся вам будзе цікава гэта глядзець. Чакаем вашых водгукаў!

«РАДА»