Што нас звязвае з Касцюковічамі

5 снежня мы былі ў Касцюковічах. Адсюль 4 гады таму мы прывезлі «Мне ня спіцца», «Вецер Вое» – і шмат чаго яшчэ. Гэта патаемныя і рамантычныя мясьціны з якіх выйшлі Аркадзь Куляшоў, Алесь Пісьмянкоў, Іван Чыгрынаў. Гэта тут цячэ слынная Бесядзь. Гэта тут, на самым усходзе Беларусі, на бранскім памежжы, у зоне адсялення мы пакінулі трошку сябе і сваёй сьветлай журбы па зыходзячай «той» Беларусі. Ціхі Дзякуй табе, Касцюкоўшчына…

IMG_0215

IMG_0216

IMG_0217

IMG_0218

IMG_0236

IMG_0238