Запіс новага альбому ў Гайнаўцы

Прысьпеў час падвесьці чарговую рысу ў нашай творчасьці. Тры гады прайшло пасля выхаду дыску «Гара». За гэты час мы назьбіралі й насьпявалі багата матэрыялу. Але галоўнае, што мы самі сталі іншымі. Пра маштаб і якасць гэтых зменаў ў хуткім часе мы прадставім магчымасць меркаваць Вам, нашыя слухачы. А пакуль, у ціхай беларускай Гайнаўцы, на ўскрайку пушчы мы стваралі, нараджалі й знаходзілі ў сабе песьні для новага дыску «Мне ня спіцца».

IMG_0143

IMG_0164

IMG_0173

IMG_0174

IMG_0177

IMG_0178

IMG_0179

IMG_0206