Паездка ў в. Лелікава Кобрынскага раёна

У чарговы раз нам удалося дакрануцца да скарбаў нашай Беларусі. Далёка ня кожны рэгіён багаты на мужчынаў-сьпевакоў. Яшчэ ў меншай колькасьці памятаюць такую зьяву ў 60-я – 80-я гады мінулага стагодзьдзя. 8-га лістапада мы наведалі вёску Лелікава Кобрынскага раёна. Вёска цікавая і сваімі моўнымі асаблівасьцямі, і тым, што там яшчэ памятаюць, як мужыкі, сабраўшыся па два, па тры чалавекі, сьпявалі па вечарах. Больш за тое, нам пашчасьціла паразмаўляць з адным з такіх сьпевакоў, спадаром Мікалаем, 1939-га года нараджэньня.

Унікальным для нас зьявіўся момант, калі размаўляючы зь мясцовымі жыхарамі ля клуба, мы, літаральна па радку ад кожнага ўдзельніка гутаркі, сабралі ўнікальную песьню, якую у бліжэйшы час спадзяемся і адрадзіць у сваім вакананьні.